Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Патрабую спыніць сваволю сілавікоў». Яшчэ адзін шахтар адмовіўся падымацца на зямлю


Страйк шахтараў каля 4 рудаўпраўленьня «Беларуськалію», 17 жніўня

Раніцай 21 верасьня шахтар 4-га рудаўпраўленьня адмовіўся падымацца з забою пасьля начной зьмены. Пра гэта напісаў тэлеграм-канал страйкаму «Беларуськалію».

Вядома, што шахтара завуць Алег Кудзёлка. Ён перадаў на зямлю цыдулку, у якой напісаў, што далучаецца да страйку і адмаўляецца выяжджаць на зямлю да выкананьня патрабаваньняў страйкаму.

На канале апублікавалі адкрыты ліст страйкоўца да генэральнага дырэктара «Беларуськалію» Івана Галаватага, а таксама супрацоўнікаў прадпрыемства.

Сярод патрабаваньняў шахтара:

  1. Адстаўка генэральнага дырэктара ААТ «Беларуськалій» Івана Галаватага;
  2. Вызваленьне ўсіх затрыманых страйкамаўцаў «Беларуськалію»;
  3. Спыненьне ціску на сяброў страйкаму і іхных сямейнікаў;
  4. Спыніць звальненьне супрацоўнікаў «Беларуськалію», якія страйкуюць;
  5. Спыніць сваволю сілавікоў, запужваньні, затрыманьні і зьбіваньне мірнага насельніцтва.

Паводле супрацоўнікаў 4-га рудаўпраўленьня, у шахту паехалі начальнік рудніка, галоўны інжынэр, галоўны энэргетык і інжынэр тэхнікі бясьпекі.

10 верасьня шахтар Юры Корзун прыкаваў сябе кайданкамі да абсталяваньня шахты, а затым быў гвалтоўна эвакуаваны з забою.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG