Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навукоўцы зь вядучых унівэрсытэтаў сьвету падтрымалі беларускіх студэнтаў


Студэнты Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту каля прыёмнай рэктара 4 верасьня 2020 году, пасьля затрыманьняў студэнтаў у будынку ўнівэрсытэту

Выкладчыкі і дасьледчыкі з вышэйшых навучальных установаў розных краін напісалі адкрыты ліст і запісалі відэазварот у падтрымку беларускіх студэнтаў.

«Міжнародная супольнасьць вышэйшай адукацыі падтрымлівае Беларусь. Пратэсты — неабходны складнік дэмакратыі, правоў чалавека і свабоды выказваньняў. Мы асуджаем любы гвалт супраць пратэстоўцаў», — гаворыцца ў апісаньні відэа.

У лісьце, у прыватнасьці, расказваецца пра затрыманьні АМАПам у Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце студэнтаў, якія сьпявалі. «Унівэрсытэты ніколі не павінны асацыявацца са страхам, тэрорам і брутальнасьцю, гэта прасторы для дэбатаў, дыскусій і ведаў. Такі гвалт, асабліва супраць іх і ў такіх месцах, жудасны і павінен спыніцца».

Ліст падпісалі дзясяткі чалавек, сярод якіх брытанскі гісторык Тымаці Гартан Эш і амэрыканскі філёзаф Марта Нусбаўм.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG