Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жорсткі разгон маршу ў Горадні, затрымалі цяжарную жанчыну. ВІДЭА


Затрыманьне цяжарнай жанчыны ў Горадні
Затрыманьне цяжарнай жанчыны ў Горадні

Паводле відавочцаў, у Горадні лік затрыманых удзельнікаў маршу ідзе на дзясяткі.

На адным зь відэа бачна, як экіпаваныя сілавікі цягнуць жанчыну на позьнім тэрміне цяжарнасьці. Чутна, што яна крычыць захопнікам пра свой стан, але тыя ігнаруюць.

Пазьней высьветлілася, што жанчыну завуць Вераніка, яна на 30-м тыдні цяжарнасьці. Пазьней яе адпусьцілі.

На іншым відэа такія ж сілавікі ў шлемах за рукі і ногі прыцягнулі да аўтобуса мужчыну. Там высьветлілася, што ён без прытомнасьці. Ягоны далейшы лёс пакуль невядомы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG