Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактарка «Спутника» ў Беларусі звольнілася ў знак пратэсту супраць «дэсанту расейцаў» у СМІ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рэдактарка расейскага агенцтва «Спутник» у Беларусі Сьвятлана Ліцкевіч звольнілася з працы. Пра гэта яна напісала ў сваім Facebook​.

Журналістка расказала, што заяву падала ў той дзень, калі стала вядома пра «дэсант расейцаў, якія прыляцелі падтрымліваць кіраўніка, які захістаўся». Гаворка пра супрацоўнікаў расейскіх СМІ, якіх Лукашэнка запрасіў на дзяржаўныя каналы замест звольненых беларускіх супрацоўнікаў.

Паводле Сьвятланы Ліцкевіч, кіраўніцтва тады папрасіла ўзяць адпачынак, «падумаць і пераасэнсаваць».

«За гэты час зразумела: з кожным днём становіцца ўсё лягчэй ад усьведамленьня, што далей усё гэта — ужо безь мяне. Не змагу я паставіць артыкул пра пухнатых амапаўцаў, якіх жорстка зьбіваюць мітынгоўцы, і пра тое, як дзяўчаты фарбамі сабе сінякі малююць», — напісала журналістка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG