Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі і спэцтэхніка атачылі галоўныя плошчы і дзяржаўныя аб'екты ў цэнтры Менска. ФОТА 


Сілавікі на маршы
Сілавікі на маршы

Карэспандэнты Свабоды перадаюць з цэнтра Менска: галоўныя плошчы і стратэгічныя аб’екты аточаныя спэцтэхнікай і ўзброенымі сілавікамі.

Кастрычніцкая плошча па ўсім пэрымэтры абнесеная мэталічнай агароджай, за якой групамі стаяць дзясяткі экіпаваных байцоў унутраных войскаў з аўтаматамі.

Кастрычніцкая плошча
Кастрычніцкая плошча

Тэрыторыя вакол Стэлы і музэя айчыннай вайны традыцыйна ўмацаваная ня толькі агароджай, але і калючым дротам. «Гэта сьвятое месца», — яшчэ ў жніўні патлумачыў міністар абароны Віктар Хрэнін.

Тэрыторыя каля музэя вайны
Тэрыторыя каля музэя вайны

На вуліцы Сапёраў пэрпэндыкулярна праспэкту Пераможцаў сканцэнтраваная спэцтэхніка розных відаў. Бадай, упершыню выведзеныя пазадарожнікі «Тыгр» з гарматамі на дахах.

Армада на вуліцы Сапёраў
Армада на вуліцы Сапёраў

Таксама тут машыны, загружаныя тубамі калючага дроту, аўтазакі і аўтобусы з асабовым складам, хуткія дапамогі, з вокнаў якіх бачныя мэталічныя шчыты.

На подступах да Палацу незалежнасьці стаіць бронетэхніка і спэцмашыны клясу «Рубеж» з сеткамі-агароджамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG