Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: учора ў Менску затрымалі 390 чалавек, большую частку адпусьцілі, каля 20 — даставілі ў ізалятар


Разгон жаночай акцыі пратэсту, Менск, 18 верасьня.
Разгон жаночай акцыі пратэсту, Менск, 18 верасьня.

Праваабаронцам пакуль невядомыя поўныя зьвесткі пра затрыманых падчас разгону Жаночага маршу ў Менску. Зьвестак МУС пакуль няма.

Большую частку затрыманых падчас разгону Жаночага маршу ў Менску позна ўвечары і ўначы 19 верасьня выпусьцілі з раённых упраўленьняў міліцыі.

Але па стане на раніцу 20 верасьня Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядомыя прозьвішчы каля 20 жанчын і мужчын, якіх даставілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Пра лёс значнай колькасьці затрыманых учора ў праваабаронцаў інфармацыі няма, як і поўнага сьпісу.

МУС Беларусі ўвечары 19 верасьня адмаўлялася паведамляць пра колькасьць затрыманых. Паводле «Вясны» ўсяго ў Менску было затрымана 390 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG