Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Далоў фэадалізм, жыве народ!» Шматтысячныя дэманстрацыі ў Тайляндзе


Пратэсты ў Таіляндзе за адстаўку ўраду, роспуск парлмэнту і выбары новага па новай Канстытуцыі. Тры пальцы пратэстоўцоў - знак гэтых трох патрабаваняў, Бангкок, жнівень 2020

Тысячы людзей выйшлі ў суботу на вуліцы Бангкоку з патрабаваньнем рэфармаваць палітычную сыстэму краіны і саму манархію. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

«Далоў фэадалізм, жыве народ», — скандавалі людзі.

Паводле паліцыі, гэта была найбуйнейшая за многія гады акцыя, якая сабрала сама меней 15 тысяч чалавек. Самі арганізатары сьцьвярджаюць, што сабралі ня менш за 50 тысяч. Пры гэтым абышлося бяз гвалту.

У Тайляндзе зь ліпеня не сьціхаюць выступы з патрабаваньнем адстаўкі прэм’ер-міністра Праюта Чан-Оча, які прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту ў 2014 годзе і атрымаў спрэчную перамогу на леташніх выбарах.

«Я спадзяюся, што людзі ва ўладзе зразумеюць, што народ — гэта важна, — заявіў адзін з студэнцкіх лідэраў акцыі, — мы змагаемся за тое, каб манархія займала належнае ёй месца, а не за яе адмену».

Пытаньне аб рэформе манархіі зьяўляецца ў Тайляндзе вельмі далікатным, паколькі любая крытыка ў адрас караля паводле закону караецца доўгім турэмным зьняволеньнем.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG