Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве прайшла акцыя, прымеркаваная да дня беларускай сымболікі. ФОТА


У цэнтры ўкраінскай сталіцы на майдане Незалежнасьці беларусы і ўкраінцы адзначылі дзень беларускай сымболікі.

У акцыі ўдзельнічалі і тыя грамадзяне Беларусі, якія былі вымушаныя зьехаць ва Ўкраіну ў пошуках бясьпекі.

Актывісты трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, а потым удзельнікі акцыі выстраіліся на пляцоўцы такім чынам, каб з паветра можна было прачытаць слова «Жыве!», і разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг.

Фота з дрону
Фота з дрону

Увесь час яны скандавалі: «Пакуль мы адзіныя, нас не перамагчы», «Верым, можам, пераможам», «Жыве Беларусь».

Адна з арганізатарак акцыі — тэатральная акторка, лідэрка рок-гурту NAKA Анастасія Шпакоўская, якая зьехала зь Беларусі разам зь дзецьмі, сказала Свабодзе:

«Сёньня сьвята нашага сапраўднага сьцяга і сапраўднай сымболікі. Гэтым флэшмобам і ролікам, які мы зробім, хочам падтрымаць нашых беларусаў, якія знаходзяцца цяпер у вельмі жорсткіх і жахлівых умовах».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG