Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод затрыманых на Жаночым маршы — Аляксандра Гушча, якая страціла твар і кісьці рук у пажары


Аляксандра выжыла ў страшным пажары ва ўзросьце 11 месяцаў. З таго часу яна стала прыкладам мужнасьці для многіх і гераіняй шматлікіх публікацый у СМІ.

Немаўляткам Аляксандра пацярпела так цяжка, што засталася без кісьцяў абедзьвюх рук, моцна пашкоджаны яе твар. Дзякуючы клопату маці, ёй зрабілі шмат складаных апэрацый, у тым ліку ў ЗША. Паводле апошняй інфармацыі, Аляксандра працуе ў сфэры ІТ, жыве вельмі актыўным жыцьцём.

Чытачы Радыё Свабода пазналі Аляксандру Гушча на фатаздымках з Жаночага маршу. Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», Аляксандра затрыманая.

Пасьля 21-ай гадзіны Аляксандру выпусьцілі з Савецкага РУУС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG