Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцэрт J:МОРС у менскай «Пясочніцы» раптоўна адмянілі. Напярэдадні там выступілі Nizkiz 

абноўлена

За гадзіну да заплянаванага канцэрту гурту J:МОРС адміністрацыя менскай пляцоўкі «Пясочніца» заявіла, што выступу ня будзе.

«Сябры. На жаль, з тэхнічных прычынаў вымушаныя паведаміць пра скасаваньне канцэрту J:МОРС. Прыносім прабачэньні і спадзяёмся на разуменьне», — гаворыцца ў паведамленьні на Інстаграм.

Пазьней стала вядома, што сарваны канцэрт J:Морс пройдзе онлайн. Жывую трансьляцыю абяцаюць запусьціць тут.

Арганізатарка канцэрту Тацяна сказала Tut.by, што на пляцоўку прыяжджалі супрацоўнікі МНС з санітарнай апрацоўкі. У МНС паведамілі, што адміністрацыя раёну зьвярнулася да ратавальнікаў па дапамогу з санапрацоўкай у «Пясочніцы» — што супрацоўнікі ведамства і зрабілі.

Адзін са стваральнікаў «Пясочніцы» Станіслаў Агінскі заявіў, што паступіла «інфармацыя з МУС аб тым, што на канцэрце рыхтавалася правакацыя».

«Каб гарантаваць бясьпеку ўсіх, хто сюды прыйшоў, мы ня можам правесьці канцэрт. Мы атрымалі афіцыйныя дакумэнты і, на жаль, артыстам давядзецца пакінуць пляцоўку. Спадзяёмся на ваша разуменьне. Як бы нам ні хацелася, рызыкаваць кімсьці з вас мы ня можам. Просім прабачэньня», — паведаміў Станіслаў Агінскі.

Атрымаць камэнтар у міліцыі Tut.by не ўдалося.

18 верасьня ў «Пясочніцы» з аншлягам выступіла папулярная магілёўская каманда Nizkiz. Над натоўпам слухачоў лунала бел-чырвона-белая сымболіка, якая магла не спадабацца ідэолягам, не выключаюць камэнтатары пад постам арганізатараў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG