Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Незаконны загад — патрабуйце, каб быў у пісьмовым выглядзе». Цапкала зьвярнуўся да сілавікоў 


Людзі ў чорным

Прэтэндэнт на найвышэйшую пасаду падчас сёлетніх выбараў Валер Цапкала зьвярнуўся да супрацоўнікаў праваахоўных органаў Беларусі з заклікам успомніць прысягу.

«Калі вы бачыце, што паступае незаконны загад — патрабуйце, каб гэты загад быў аддадзены ў пісьмовым выглядзе. Найпрасьцейшы спосаб — кіравацца законам», — напісаў бізнэсовец і экс-дыплямат у сваім тэлеграм-канале.

На гэтай падставе можна будзе судзіць тых, хто аддаваў злачынныя загады, лічыць ён.

Валер Цапкала зьехаў зь Беларусі неўзабаве пасьля таго, як Міністэрства ўнутраных справаў усчало супраць яго крымінальную справу. Таксама ён сьцьвярджаў, што існавала рэальная пагроза забраньня іхных дзяцей у прытулак.

Пасьля завяршэньня прэзыдэнцкай кампаніі пакінула Беларусь і ягоная жонка Вераніка Цапкала, якая ўваходзіла ў аб’яднаны штаб кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG