Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі трэба людзей, каб зрынуць палітычнага лідэра? Адказвае гарвардзкі палітоляг


Прафэсарка Гарвардзкага ўнівэрсытэту Эрыка Чэнавэт, прааналізаваўшы пратэставыя рухі ў сьвеце ў 1900–2006 гадах, прыйшла да высновы, што негвалтоўны рух за палітычныя зьмены ўдвая больш пасьпяховы, чым гвалтоўны.

Іншыя высновы дасьледаваньня Эрыкі Чэнавэт:

  • несумненным посьпехам закончыліся такія негвалтоўныя формы пратэсту і супраціву, як рух «Салідарнасьці» ў Польшчы, працяглы рух супраць апартэйду ў Паўднёвай Афрыцы; скіданьне прэзыдэнта Сэрбіі Слобадана Мілошавіча; «рэвалюцыя язьміну» супраць прэзыдэнта Тунісу Зіна аль-Абідзіна Бэн Алі;
  • гвалт з боку пратэстоўцаў памяншае базу падтрымкі руху;
  • у негвалтоўных рухах супраціву ўзровень удзелу жанчын, дзяцей, пажылых людзей і людзей з інваліднасьцю вышэйшы, чым у гвалтоўных, і гэта ўплывае на аслабленьне жорсткасьці рэакцыі рэпрэсіўнага апарату ўлады;
  • чым большы рух, тым большая імавернасьць, што супрацоўнікі паліцыі і сілаў бясьпекі будуць знаёмыя зь некаторымі яго ўдзельнікамі, і гэта таксама зьмякчае іх рэакцыю;
  • калі ў негвалтоўных пратэстах удзельнічае ня менш за 3,5% насельніцтва краіны, яны заўсёды мецьмуць посьпех.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG