Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвестка

Расея з 21 верасьня аднаўляе авіязносіны зь Беларусьсю


Ілюстрацыйнае фота. Нацыянальны аэрапорт «Менск»

Расейскі апэратыўны штаб папярэджаньня пашырэньня новай каранавіруснай інфэкцыі вырашыў з наступнага тыдня аднавіць авіязносіны зь Беларусьсю.

З 21 верасьня Расея на ўзаемнай аснове адновіць міжнародныя авіязносіны зь Беларусьсю (Менск), Казахстанам (Нур-Султан) і Кіргізстанам (Бішкек), а з 27 верасьня — з Паўднёвай Карэяй (Сэул), гаворыцца ў паведамленьні апэратыўнага штабу, якое паступіла ў «Інтэрфакс» 18 верасьня.

Рэйсы будуць адбывацца раз на тыдзень.

Авіязносіны паміж Беларусьсю і Расеяй былі спыненыя вясной 2020 году з прычыны пандэміі каранавірусу і рызыкі распаўсюду захворваньня.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG