Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: У 1991 годзе бел-чырвона-белы сьцяг і «Пагоня» атрымалі статус дзяржаўных сымбаляў Беларусі


Падзеі 18 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1356 — ангельцы разьбіваюць французаў у бітве пры Пуацье

1794 — падчас паўстаньня 1794 году расейскія войскі разьбілі пад Берасьцем атрады Рэчы Паспалітай.

1888 — у Бэльгіі на курорце Спа прайшоў першы ў гісторыі конкурс прыгажосьці.

1893 — Новая Зэляндыя стала першай у сьвеце дзяржавай, якая дала жанчынам права голасу на выбарах.

1939 — Чырвоная армія заняла Вільню.

1946 — выступ Уінстана Чэрчыля ў Цюрыскім унівэрсытэце, які паслужыў пунктам адліку ў стварэньні Рады Эўропы.

1991 — Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб зьмене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была зацьверджаная «Пагоня», а дзяржаўным сьцягам — бел-чырвона-белы сьцяг.

У гэты дзень нарадзіліся

1551 — Генрык III, кароль Рэчы Паспалітай у 1574, потым — Францыі

1797 — Януар Сухадольскі, беларускі мастак-баталіст.

1802 — Лаяш Кошут, вугорскі дзяржаўны дзеяч, рэвалюцыянэр, прэм’ер-міністар Вугоршчыны ў пэрыяд Вугорскай рэвалюцыі 1848-1849 гадоў.

1829 — Руф Ігнацьцеў, беларускі гісторык

У памяці

1938 — Браніслаў Туронак, беларускі нацыянальны дзяяч.

2004 — Мікола Купрэеў, беларускі паэт, пісьменьнік.

2004 — Рыгор Рэлес, беларускі габрэйскі пісьменьнік і паэт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG