Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадукты для рабочых-страйкоўцаў: фонд салідарнасьці BYSOL запачаткаваў новую ініцыятыву


Ілюстрацыйнае фота. Страйк на «Беларуськаліі»

«Фонд салідарнасьці BYSOL / Belarus solidarity foundation» для дапамогі тым, хто страціў працу з палітычных прычынаў,​ запачаткаваў новую ініцыятыву INeedHelpBy.

INeedHelpBy — гэта ініцыятыва, накіраваная на прадуктовую дапамогу страйкоўцам або звольненым з палітычных прычынаў працаўнікам заводаў, а таксама іхным сем’ям.

З дапамогай Telegram-боту @INeedHelpBY_bot кожны ахвотны можа дапамагчы тым, хто мае ў гэтым патрэбу, або адправіць заяўку на атрыманьне дапамогі.

Тэлеграм-бот будзе злучаць сем’і, якія маюць патрэбу ў харчовай дапамозе, з памочнікамі. Памочнік атрымае сьпіс крамаў, у якіх зможа замовіць прадукты праз інтэрнэт.

«Мы верым, што наш праект палегчыць жыцьцё многім беларускім семʼям. Сёньня мы разам як ніколі! І мы можам дапамагчы тым, хто апынуўся ў цяжкай жыцьцёвай сытуацыі. Ніхто не павінен заставацца адзін!» — адзначаюць арганізатары.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG