Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Правакацыя без канкрэтных падставаў». Прэзыдэнты Літвы і Польшчы пра заяву Лукашэнкі аб закрыцьці межаў


Прэзыдэнт Літвы Ґітанас Наўседа. Архіўнае фота
Прэзыдэнт Літвы Ґітанас Наўседа. Архіўнае фота

«Трэба разумець, што межы могуць быць закрытыя з абодвух бакоў», — перадае словы Наўседы яго прэс-служба.

Ён назваў заяву Лукашэнкі «правакацыяй без канкрэтных падставаў». Польшчу літоўскі бок запрасіў далучыцца да рэгіянальных санкцыяў, каб прадэманстраваць салідарнасьць з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі, і прэзыдэнт Польшчы адказаў, што разглядае ўвод нацыянальных санкцыяў.

Таксама Польшча і Літва маюць заклікаць чальцоў Эўразьвязу хутчэй дамовіцца пра санкцыі на ўзроўні ўсяго Эўразьвязу. У часе размовы таксама абмеркавалі дэталі пляну падтрымкі дэмакратыі Беларусі, «неабходнасьць кансалідацыі краінаў, што падтрымліваюць гэты плян»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG