Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская адрэагавала на заяву Лукашэнкі аб закрыцьці межаў


Сьвятлана Ціханоўская

Тэлеграм-канал Сьвятланы Ціханоўскай апублікаваў яе камэнтар на заяву Аляксандра Лукашэнкі аб закрыцьці межаў з Літвой, Польшчай і Ўкраінай.

«Лукашэнка ўжо палохаў нас няіснымі ворагамі, абвінавачваў мірных людзей у гвалце, а сапраўдных патрыётаў — у здрадзе Радзіме, — цытуе Сьвятлану Ціханоўскую канал „Пул первой“. — Але тое, што ён учора нагаварыў пра закрыцьцё межаў — гэта новы ўзровень адрыву ад рэальнасьці. Гэта словы слабога чалавека зь яго ўласнага ўяўнага сьвету.

Ня слухайце і не зьвяртайце ўвагі на тое, што гаворыць Лукашэнка. Ён страціў усялякі давер. Усе нашыя суседзі — нашыя сябры. Усе беларусы — адзін народ».

Аляксандар Лукашэнка 17 верасьня заявіў пра закрыцьцё межаў зь Літвой і Польшчай, узмацненьне мяжы з Украінай.

«Мы вымушаныя адвесьці войскі з вуліц, паўвойска паставіць пад ружжо і закрыць дзяржаўную мяжу з захаду, перш за ўсё зь Літвой і Польшчай. Мы вымушаныя ўзмацніць дзяржаўную мяжу, на вялікі жаль, з нашай брацкай Украінай», — сказаў Лукашэнка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG