Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка другі раз атрымаў Шнобелеўскую прэмію


У Гарвардзкім унівэрсытэце ЗША 17 верасьня прайшла цырымонія ўручэньня Шнобелеўскай прэміі, якую прысуджаюць за сумнеўныя і абсурдныя навуковыя дасягненьні і ідэі.

Лукашэнка атрымаў прэмію ў галіне мэдычнай адукацыі.

«Узнагарода ў галіне мэдыцынскай адукацыі прысуджана лідэрам Бразыліі, Вялікабрытаніі, Індыі, Мэксыкі, Беларусі, ЗША, Турцыі, Расеі і Туркмэністану за выкарыстаньне пандэміі каранавіруса для таго, каб навучыць сьвет таго, што палітыкі могуць мацней уплываць на жыцьцё і сьмерць, чым навукоўцы і лекары», — заявіў заснавальнік прэміі Марк Абрахамс.

У 2013 годзе Лукашэнка ўжо атрымоўваў Шнобелеўскую прэмію разам зь менскай міліцыяй. Падставай для гэтага стала забарона публічных аплядысмэнтаў у Беларусі і затрыманьне сілавікамі чалавека з адной рукой, якога абвінавацілі ў парушэньні гэтай забароны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG