Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь закрывае межы зь Літвой і Польшчай, Эўрапарлямэнт не пагадзіўся лічыць Лукашэнку прэзыдэнтам. Найважнейшае за 17 верасьня


Беларуска-польская мяжа Брузгі — Кузьніца
Беларуска-польская мяжа Брузгі — Кузьніца

Беларусь закрывае межы зь Літвой і Польшчай, Эўрапарлямэнт не пагадзіўся лічыць Лукашэнку прэзыдэнтам Беларусі. Найважнейшае за 17 верасьня

Лукашэнка зачыняе межы зь Літвой і Польшчай і ўзмацняе — з Украінай

Шэраг незалежных інтэрнэт-выданьняў выйшлі без фотаздымкаў на знак салідарнасьці са зьняволенымі фотажурналістамі

У Беларусі — 12 новых палітвязьняў. Усяго іх ужо 70 чалавек.

Святлана Ціханоўская працуе над санкцыйным «сьпісам Тарайкоўскага». У яго ўвойдуць чыноўнікі і сілавікі, якія зьбіваюць і катуюць пратэстоўцаў у Беларусі

У БНТУ супрацоўнікам забаранілі выказваць свае палітычныя сымпатыі і выкарыстоўваць «недзяржаўную сымболіку»

Эўразійскі банк разьвіцьця будзе гатовы разгледзець магчымасьць замяшчэньня Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця, калі той выйдзе з праектаў у Беларусі

Супраць уласьнікаў будынку, дзе разьмяшчаўся штаб Бабарыкі, завялі крымінальную справу

Эўрапарлямэнт не пагадзіўся лічыць Лукашэнку прэзыдэнтам і прапанаваў санкцыі

Ад 17 верасьня ўсе грамадзяне Беларусі, якія маюць турыстычныя польскія і шэнгенскія візы, зноў могуць трапіць на тэрыторыю Польшчы

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо заклікаў усе краіны, асабліва Расею, «паважаць сувэрэнітэт Беларусі»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG