Падзеі 18 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1804 — у мястэчку Сьвіслач адкрыта першая ў Беларусі гімназія (дзейнічала да 15 чэрвеня 1865).
1851 — выйшаў першы нумар газэты The New York Times
1915 — нямецкія войскі занялі Вільню.
1919 — уваход польскага войска на чале з Юзэфам Пілсудзкім у Менск
1947 — створана Цэнтральнае разьведнае ўпраўленьне ў ЗША.
1973 — у ААН прыняты Фэдэратыўная Рэспубліка Нямеччына і Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка.
1991 — Станіслаў Шушкевіч выбраны старшынём Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.
2009 — у Менску на тэрыторыі былых габрэйскіх могілак на вуліцы Сухой адбылося ўрачыстае адкрыцьцё памятнага каменя аўстрыйскім габрэям — ахвярам Менскага гета.
У гэты дзень нарадзіліся
1896 — беларускі графік Аркадзь Астаповіч. Выконваў працы ў жанры лірычнага краявіду (тэхніка: акварэль і туш), афармляў таксама кнігі і часопісы.
1905 — Грэта Гарба, швэдзкая і амэрыканская акторка.
У памяці
1911 – Пётр Сталыпін, прэм’ер-міністар Расейскай Імпэрыі
1970 — Джымі Гендрыкс, амэрыканскі гітарыст, сьпявак і кампазытар. У 2009 годзе часопіс Time абвясціў Гендрыкса найвялікшым гітарыстам усіх часоў.
1992 — Ян Скрыган, беларускі пісьменьнік.
1999 – Віктар Вуячыч, сьпявак, народны артыст Беларусі
2012 — Уладзімер Пузыня, беларускі музыка, майстар-рэстаўратар нацыянальных музычных інструмэнтаў.