Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Школьныя сшыткі і падручнікі Зянона Пазьняка перадалі ў музэй 


Школьныя сшыткі Зянона Пазьняка.
Школьныя сшыткі Зянона Пазьняка.

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Мялешка перадаў скрыню з кнігамі і сшыткамі палітыка, грамадзкага дзеяча Зянона Пазьняка ў Горадзенскі дзяржаўны гісторыка-археалягічны музэй. Пра гэта паведамляе БАЖ.

Зянон Пазьняк нарадзіўся на Горадзеншчыне і вучыўся ў сярэдняй школе вёскі Суботнікі Івейскага раёну. Менавіта адтуль і паходзяць сшыткі і кнігі, па якіх вучыўся будучы палітык. Некалькі апошніх гадоў яны захоўваліся ў аграсядзібе «Гасьціна» вёскі Пескі Лідзкага раёну.

«Жыхары Беларусі павінны ведаць сваю гісторыю, а Зянон Пазьняк — гэта ня толькі палітык, а і вядомы археоляг, фатограф, паэт і пісьменьнік, спадчына якога павінна вывучацца», — мяркуе Андрэй Мялешка.

Агулам у музэй трапілі больш за 50 старых падручнікаў, па якіх вучыўся ў Суботніцкай школе Зянон Пазьняк, і каля 20 ягоных сшыткаў па розных прадметах. Таксама тут паштоўкі да сьвятаў, падпісаныя будучым палітыкам.

Пакуль вырашаецца, якім чынам будзе выкарыстаны збор. Магчыма, варта стварыць асобны фонд, як гэта адбылося пасьля перадачы ў Горадзенскі дзяржаўны гісторыка-археалягічны музэй спадчыны паэта, сябра БАЖ Юрыя Гуменюка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG