Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальнага хочуць намінаваць на Нобэлеўскую прэмію міру. Раней называлі і Ціханоўскіх


Прафэсар амэрыканскага ўнівэрсытэту Rutgers і сацыёляг Сяргей Ерафееў паведаміў, што шэраг прафэсараў прызнаных унівэрсытэтаў, якія займаюцца Расеяй, намінуюць на Нобэлеўскую прэмію міру расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Сёньня шэраг прафэсараў прызнаных унівэрсытэтаў, якія займаюцца Расеяй, вылучылі яго на Нобэлеўскую прэмію міру. Гэтая ідэя не зусім новая, але яна стала больш актуальнай і павінна знайсьці шырокі водгук, тым больш што цяпер Навальнага падтрымліваюць нават ня 2% расейцаў (дзякуй „Левада-цэнтру“ і на тым), а значна больш, пра што сьведчаць аглушальныя перамогі», — сказаў ён.

Раней былы кіраўнік Эўрапейскай рады (ЭР) Дональд Туск прапанаваў у якасьці кандыдатаў на Нобэлеўскую прэмію міру вылучыць мужа і жонку Ціханоўскіх.

«Я лічу, што гэта будзе моцным сыгналам, калі ЭР намінуе Сьвятлану Ціханоўскую і яе мужа Сяргея, які ўсё яшчэ знаходзіцца ў турме, на Нобэлеўскую прэмію міру», — напісаў Туск у Twitter.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG