Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Францыі даў 4 гады экс-кіраўніку Міжнароднай асацыяцыі фэдэрацый лёгкай атлетыкі за хабар ад Расеі


Суд у Францыі прызнаў вінаватым у карупцыі і асудзіў былога прэзыдэнта Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных фэдэрацый (IAAF) 87-гадовага Ляміна Дыяка на два гады пазбаўленьня волі і на два гады ўмоўна, піша AFP. Яго абвінавачвалі ў атрыманьні ў 2011 годзе хабару ад Усерасейскай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі за ўтойваньне фактаў допінгу расейскіх спартоўцаў.

Як піша выданьне L’Équipe, суд таксама аштрафаваў Дыяка на 500 тысяч эўра. Усяго па справе праходзілі шасьцёра, самае суровае пакараньне атрымаў сын Ляміна — Папа Масата Дыяк, які працаваў кансультантам па маркетынгу ў IAAF і адмовіўся зьявіцца на суд. Ён атрымаў пяць гадоў пазбаўленьня волі і адзін мільён эўра штрафу. Цяпер ён у сталіцы Сэнэгалу, суд пакінуў у сіле ордэр на яго арышт.

Былы дырэктар антыдопінгавага аддзелу IAAF Габрыэль Дале атрымаў два гады ўмоўна і штраф 140 тысяч эўра, юрыдычны дарадца IAAF Дыяка Хабіб Сісэ атрымаў тры гады, зь якіх два ўмоўна, а таксама штраф 100 тысяч эўра.

Паводле вэрсіі сьледзтва, агульная сума хабару ад Расеі склала 3 млн эўра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG