Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка назваў мітам сьцьверджаньні пра рэвалюцыйную сытуацыю ў Беларусі


Сілавікі падчас пратэстаў у Менску
Сілавікі падчас пратэстаў у Менску

Аляксандар Лукашэнка праводзіць сёньня ў Менску сустрэчу з «палітычным актывам»​.

«Нібыта спантанная самаарганізацыя грамадзтва, высьпяваньне так званай рэвалюцыйнай сытуацыі, „нелегітымнасьць выбараў“ і да таго падобнае — усё гэта міты. Іх ушчэнт разьбівае глыбінны аналіз падзеяў, якія адбыліся задоўга да сёлетняй электаральнай кампаніі», — сказаў ён у сераду на сустрэчы з «палітычным актывам»​, піша агенцтва БелТА.

Лукашэнка сказаў, што акцыі пратэсту апазыцыі, якія ідуць пасьля выбараў, ня ёсьць чымсьці новым.

«Старэйшыя людзі памятаюць і не такое ў Беларусі, калі тысячы і тысячы людзей выходзілі ў 90-х на вуліцы, пераварочвалі машыны, палілі іх, кідалі „кактэйлі Молатава“ на першыя паверхі тады яшчэ не цяперашніх бутыкаў і крамаў, а ў вокны да звычайных людзей».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG