Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна зьнікненьня Ганчара і Красоўскага


Пікет памяці зьніклых палітыкаў, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Дзьмітры Завадзкі, Юры Захаранка. Менск, 16 верасьня 2019
Пікет памяці зьніклых палітыкаў, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Дзьмітры Завадзкі, Юры Захаранка. Менск, 16 верасьня 2019

16 верасьня адзначаецца Міжнародны аховы азонавага слою. Гэты дзень быў заснаваны Генэральнай асамблеяй ААН у 1994 годзе.​

Дата дня

16 верасьня 1999 году зьніклі бязь зьвестак беларускі палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі. Пазьней на месцы, дзе па меркаваньнях адбылося выкраданьне, былі знойдзеныя аскепкі шкла аўтамабіля і сьляды крыві.

Дзень у гісторыі

1810 — Мэксыка абвясьціла незалежнасьць ад Гішпаніі.

1908 — заснаваная амэрыканская кампанія General Motors, якая была найбуйнейшым вытворцам аўтамабіляў на сьвеце да 2007 году, калі гэты тытул забрала ў яе японская Таёта.

1963 — узьнікла фэдэратыўная дзяржава Малайзія.

1982 — лібанскія хрысьціянскія фалянгісты ўчынілі разню ў лягерах палестынскіх уцекачоў Сабра і Шатыла ў Заходнім Бэйруце, дзе паводле розных ацэнак загінула ад 700 да 3500 чалавек.

У гэты дзень нарадзіліся

1859 — Браніслаў Эпімах-Шыпіла, дзяяч беларускага нацыянальнага руху.

1909 — Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік. У 1931 скончыў Беларускі пэдагагічны тэхнікум, уваходзіў у літаратурнае аб’яднаньне «Узвышша». Пачаў публікаваць аповесьці і апавяданьні з 1927. У студзені 1933 арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў пазбаўленьня волі, сасланы ў Ірбіт (цяпер Краснаярскі край). Паўторна арыштаваны 5 кастрычніка 1937 і ў той самы дзень расстраляны. У 1974 выйшаў яго зборнік апавяданьняў і аповесьцяў «Ні госьць ні гаспадар».

1937 — Барыс Луцэнка, тэатральны рэжысэр

1937 — Аляксандар Мядзьведзь, дужаньнік вольнага стылю, трохразовы алімпійскі чэмпіён.

1938 — Віктар Дашук, беларускі кінарэжысэр-дакумэнталіст.

1946 — Сяргей Законьнікаў, беларускі паэт і публіцыст.

У памяці

1744 — Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1940 — Сяргей Паўловіч, багаслоў і перакладчык.

1965 — у Берасьці трагічна загінуў Адам Трыпус, дзяяч БНР. Ён быў знойдзены на вуліцы ў выніку зьбіцьця невядомымі пры нявысьветленых абставінах. У пасьведчаньні аб сьмерці прычынай сьмерці быў пазначаны «гіпэртанічны крыз».

1973 — Віктар Хара, чылійскі бард і настаўнік, забіты падчас перавароту Аўгуста Піначэта на стадыене «Чылі» ў Сант’яга, ператвораным у канцлягер.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG