Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскі аблвыканкам патраціць больш за паўмільёна даляраў на закуп 25 кошыкаў для сьмецьця


Ілюстрацыйнае фота

Больш за паўмільёна даляраў патрацяць на закуп 25 сьмецьцевых кошыкаў для лекава-працоўнага прафілякторыю Віцебску, вынікае з тэндэру на сайце дзяржзакупаў.

Упраўленьне капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкаму абвясьціла тэндэр на закуп 25 вёдзер (кошыкаў) для сьмецьця. Кошт замовы — 1 457 375 рублёў. Атрымліваецца, адна сьметніца будзе каштаваць 58 295 рублёў, або 22,5 тысячы даляраў.

Кошыкі для сьмецьця прызначаныя для 2-га пускавога комплексу рэканструкцыі лячэбна-працоўнага прафілякторыю № 4 Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС у Віцебску.

Фінансуецца закуп за кошт рэспубліканскага бюджэту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG