Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве асуджаны за пратэсты актывіст абвясьціў галадоўку ў зьняволеньні


Валадар Цурпанаў.

У Магілёве адзін зь лідэраў пратэстаў супраць вынікаў выбараў прыхільнікаў Валадар Цурпанаў, які адбывае 28 сутак адміністрацыйнага арышту, абвясьціў сухую галадоўку.

Пра гэта даведалася жонка актывіста Ірына, спасылаючыся на свае крыніцы. Раней ёй у ізалятары ёй паведамілі, што муж напісаў заяву, адмовіўшыся ад перадач зь ежаю. Будзе браць толькі ваду, канцылярскія прылады і паперу.

Сёньня ж дазналася, што вады яму не перадалі. 8 верасьня Цурпанаў праз адваката казаў, што наважыцца на галадоўку, як яго пасадзяць у карцар. Пацьведзіць словы Ірыны Цурпанавай пакуль не ўдаецца.

Жонку актывіст просіць перадаваць яму лекі і газэты.

Цурпанава затрымалі 1 верасьня на ўрачыстай лінейцы ў 43 магілеўскай школе, куды той прышоў, каб заклікаць пэдагогаў, якія працавалі ва ўчастковых камісіях, пакаяцца за фальсыфікацыю выбараў. Яго асудзілі на 20 сутак за непадпарадкаваньне міліцыі, а затым у ізалятары дадалі яшчэ 8 за актыўны ўдзел у несанкцыянаваным пікеце на плошчы Леніна ў Магілёве.

У 1997 годзе Валадар Цурпанаў галадаў у ізалятары 10 сутак. З галадоўкі выходзіў у лякарні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG