Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская: Адмова Лукашэнкі ад улады — толькі пытаньне часу


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

The Washington Post 14 верасьня апублікаваў думку Сьвятланы Ціханоўскай. Паводле яе, усе пагадненьні, якія іншыя дзяржавы заключаюць з Аляксандрам Лукашэнкам, рызыкоўныя, бо «новая ўлада» можа гэтых дамоўленасьцяў не прызнаць.

Што напісала Ціханоўская?

  • «Мы настойваем на мірным пратэсьце і адмаўляемся ўжываць гвалт». Ціханоўская лічыць гэта дастатковым.
  • «У Лукашэнкі няма будучыні ў якасьці лідэра гэтай краіны, і ягоны сыход з улады – гэта толькі пытаньне часу».
  • Людзі будуць працягваць масавыя дэманстрацыі і ціск на інстытуты дзяржавы, а прыватныя бізнэсы – байкот дзяржаўнага апарату і прадпрыемстваў.
  • «Мы просім іншыя ўрады спыніць супрацоўнічаць з рэжымам і ўвесьці санкцыі ў дачыненьні да фізычных асоб, якія падрабілі вынікі выбараў і ўчынілі злачынствы супраць суграмадзян».
  • «Мы папярэджваем, што ўсе пагадненьні з цяперашнім незаконным рэжымам Беларусі заключаюцца іншымі краінамі на іх уласны страх і рызыку, і мы не можам гарантаваць, што будучы законна і свабодна абраны ўрад будзе прытрымлівацца такіх пагадненьняў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG