Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі Свабодны тэатар абвясьціў кампанію за вызваленьне Калесьнікавай #freekalesnikava


Марыя Калесьнікава, 29 жніўня 2020
Марыя Калесьнікава, 29 жніўня 2020

«Гэта ня значыць, што мы патрабуем толькі яе вызваленьня — у яе асобе мы патрабуем вызваленьня ўсіх беларускіх палітвязьняў», — тлумачаць ініцыятары кампаніі.

Праз гэтую кампанію тэатар спадзяецца «ўцягнуць у барацьбу з дыктатурай тысячы калег з розных краін — для таго, каб яны праявілі салідарнасьць зь беларусамі і ўзмацнілі наш голас у сьвеце».

Беларускі Свабодны тэатар праводзіў і быў удзельнікам грамадзянскіх кампаніяў #StandWithBelarus — кампаніі салідарнасьці зь беларускай пратэстам; #FreeSentsov — па вызваленьні ўкраінскіх палітвязьняў; #WeRemember — па спыненьні гвалтоўных зьнікненьняў у Беларусі; #GiveABodyBack — па адмене сьмяротнага пакараньня ў краіне ды іншых.

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву затрымалі 8 верасьня, на наступны дзень улады спрабавалі вывезьці яе з краіны, але яна не далася. Цяпер Калесьнікава праходзіць падазраванай у крымінальнай справе аб спробе захопу ўлады і знаходзіцца ў жодзінскай турме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG