Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі супрацоўнікі АМАП пры затрыманьні пашкодзілі нагу 22-гадовай мэдсястры


Ганна Астафьева
Ганна Астафьева

У Гомлі 13 верасьня пасьля «Маршу герояў» затрымалі 27 чалавек, у тым ліку траіх байкераў і іх пасажыраў. 22-гадовай мэдсястры, якая была пасажыркай, моцна пашкодзілі нагу.

«Нас схапілі супрацоўнікі АМАП і жорстка цягнулі ў мікрааўтобус, „сіні бус“. Мяне штурхалі і пашкодзілі нагу. Аднаго майго прыяцеля білі пры затрыманьні. З Цэнтральнага РАУС мяне забралі на „хуткай“, дыягнаставалі расьцяжэньне зьвязак. Цяпер я хаджу на мыліцах», — расказала Ганна Астаф’ева.

Яна напісала заяву на супрацоўнікаў АМАП. Ноччу 13 верасьня Ганну ўжо апытвалі супрацоўнікі Сьледчага камітэту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG