Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 сутак арышту. У Салігорску асудзілі сяброў страйкаму «Беларуськалія»


Мітынг пратэсту ў Салігорску, 17 жніўня 2020.
Мітынг пратэсту ў Салігорску, 17 жніўня 2020.

Былому сябру страйкаму 4-га рудаўпраўленьня «Беларуськалію» Паўлу Разумоўскаму прысудзілі 15 дзён арышту.

Пра гэта паведамляе страйкам прадпрыемства. Суд праходзіў у будынку Салігорскага РАУС.

Там жа судзяць сяброў страйкаму ААТ «Беларуськалію» Рамана Лявончыка і Сяргея Чаркасава, якіх затрымалі ўчора. Сябры страйкаму заявілі хадайніцтвы аб удзеле адвакатаў.

Прадстаўніка Страйкаму ААТ "Беларуськалій" Рамана Лявончыка пазьней таксама засудзілі да 15 сутак арышту па артыкуле 23.34 КаАП.

Член страйкаму і былы старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Сяргей Чаркасаў асуджаны судом у Салігорску на 15 сутак арышту па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Такое рашэнне прынята 14 верасня на выязным пасяджэнні суда ў будынку мясцовага РАУС, паведамляе телеграм-канал страйкаму.

З канца жніўня суды выносілі штрафы і рашэнні аб адміністрацыйных арыштах па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях у дачыненьні да прадстаўнікоў страйкаму Анатоля Бокуна, Уладзіміра Шыла, Дзяніса Тарасевіча, Мікалая Лявончыка, Мікалая Зіміна, Сяргея Казелькі, Пятра Печкурова.

17 жніўня ў Салігорску прайшоў сход страйкавага камітэта «Беларуськалія», на якім былі зацверджаныя патрабаваньні страйкоўцаў- шахцёраў. Сярод патрабаванняў: прызнаньне вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў несапраўднымі, прыцягненьне Аляксандра Лукашэнкі і старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай да адказнасьці за злачынствы супраць народа і фальсыфікацыю выбараў, вызваленьне ўсіх палітвязьняў і ўдзельнікаў мірных акцый, недапушчэньне прымяненьня мер адміністрацыйнага ўзьдзеяньня да ўдзельнікаў страйку.

Суд Менскай вобласці 11 верасьня прызнаў страйк шахцёраў «Беларуськалія» незаконным. Рашэньне вынесла судзьдзя Валянціна Караткевіч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG