Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрфакс: У Менску пры збліжэньні пратэстоўцаў з АМАПам прагучаў стрэл у паветра. МУС такой інфармацыяй не валодае


Вялікая калёна спэцтэхнікі прыбыла на праспэкт Пераможцаў да павароту на менскі пасёлак Дразды, дзе жывуць сем’і высокапастаўленых чыноўнікаў, тамсама ж і адна з рэзыдэнцый Лукашэнкі. Пратэстоўцаў пачалі затрымліваць, паведамляе агенцтва «РИА Новости»​.

Як расказваюць відавочцы, побач з гандлёвым цэнтрам «Арэна Сіці» калёне загарадзілі дарогу супрацоўнікі АМАП. Яны атачылі першыя групы, кладуць людзей на зямлю, а затым адводзяць у аўтазакі. Мэдыкі аказвалі дапамогу пацярпелым.

У тэлеграм-канале мэдработнікаў і валянтэраў зьявіліся зьвесткі, што сярод затрыманых — і некалькі лекараў.

Як паведамляе агенцтва «Інтэрфакс», у іншым месцы Менску калёна наткнулася на сілавікоў у раёне вуліцы Нававіленскай. Паміж пратэстоўцамі і амапаўцамі было прыкладна 50 мэтраў. Неўзабаве пад’ехалі машыны са шчытамі, дыстанцыя скарацілася да мінімуму. У нейкі момант з боку міліцыянтаў нібыта прагучаў папераджальны стрэл у паветра.

Паводле агенцтва «Інтэрфакс», папераджальныя стрэлы ў паветра прагучалі з ачапленьня побач з Драздамі, калі там пачалі зьбірацца ўдзельнікі маршу. Як паведамляюць Інтэрфаксу відавочцы, пасьля таго як адна са шматтысячных калёнаў аказалася ля ачапленьня, з боку кардону раздаліся стрэлы ў паветра. Інфармацыі аб пацярпелых няма.

Прэсавая сакратарка МУС Вольга Чамаданава заявіла Свабодзе, што ў сытуацыйна-апэратыўным штабе МУС інфармацыі пра стрэл у паветра падчас супрацьстаяньня АМАП з дэманстрантамі на вуліцы Нававіленскай няма, яна ня можа гэта пацьвердзіць.

Тое, што стралялі ў раёне вуліцы Нававіленскай у Мінску пацьвердзіў праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч.

Пазней TUT.BY размясціў відэа, якое пацьвярджае, што сапраўды быў стрэл.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG