Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская заклікала байцоў АМАП спыніць гвалт


Разгон жаночай акцыі пратэсту, 12 верасьня
Разгон жаночай акцыі пратэсту, 12 верасьня

Сьвятлана Ціханоўская 12 верасьня заклікала АМАП спыніць гвалт, яна назвала абуральным гвалт, які сілавікі чыняць над жанчынамі.

«Я заклікаю АМАП спыніцца. Вам будзе сорамна за тое, што вы робіце сёньня. Гвалт, які вы ўжываеце да жанчын, абуральны. Я хачу вас папярэдзіць, што кожны, хто зьдзяйсьняе злачынства супраць мірных дэманстрантаў і свайго народу, панясе адказнасьць. У вас ёсьць шанец перайсьці на бок народу і не выконваць злачынных загадаў», — гаворыцца ў заяве.

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка таксама нагадаў сілавікам пра адказнасьць за разгон мірных акцый пратэсту. Латушка лічыць, што празь некаторы час сілавікі будуць прасіць прабачэньня.

«Калі сёньня вы сыходзіце ад адказнасьці і разьлічваеце, што адсутнасьць законаў у нашай краіне будзе заўжды, вы памыляецеся. Калі ўлада сёньня вас штурхае на злачынствы і дазваляе вам пазьбегчы пакараньня, то заўтра яны адкажуць перад Міжнародным трыбуналам, а вы — перад незалежным беларускім судом».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG