Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі затрымалі фэльчарку, унівэрсытэцкіх выкладчыкаў і журналістаў


Марш у Гомлі 6 верасьня 2020

У Гомлі затрымалі маці траіх дзяцей, фэльчарку Алену Давыдаву. Яна накіроўвалася на працу і зьнікла — паведаміла Свабодзе яе сяброўка. Потым з чужога тэлефону Алена пазваніла мужу і сказала, што яна ў міліцыі, прасіла прывезьці рэчы. Імаверна, яе павязуць у ізалятар часовага ўтрыманьня.

У Гомлі сёньня затрыманыя прынамсі 10 чалавек, у тым ліку два выкладчыкі — Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя П. Сухога і Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту транспарту. З тэхнічнага ўнівэрсытэту міліцыя забрала Вадзіма Бельскага, з транспартнага — ​Яўгена Малікава. Вядома, што Бельскага пакаралі арыштам на 3 дні. Таксама міліцыя схапіла журналістку Ларысу Шчыракову і апэратара Андрэя Толчына. Міліцыя палявала і за журналістамі Яўгенам Меркісам і Марынай Драбышэўскай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG