Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь пацьвердзіла запрашэньне папу Рымскаму наведаць краіну


Уладзімер Макей і Рычард Галахер
Уладзімер Макей і Рычард Галахер

11 верасьня ў Менску прайшла сустрэча міністра замежных справаў Беларусі Ўладзімера Макея і сакратара ў дачыненьнях зь дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыяту апостальскай сталіцы архібіскупа Пола Рычарда Галахера, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

Кіраўнік МЗС заявіў, што Беларусь выступае за паглыбленьне канструктыўнага супрацоўніцтва з Ватыканам, і зьвярнуў увагу, што Аляксандар Лукашэнка двойчы наведваў Ватыкан з афіцыйным візытам, піша БелТА. Уладзімер Макей таксама пацьвердзіў запрашэньне ў адрас папы Рымскага наведаць Беларусь, якое ўсё яшчэ актуальнае.

«Ваш візыт — пацьверджаньне наяўнасьці асаблівых адносінаў узаемаразуменьня і даверу паміж Беларусьсю і Сьвятым Пасадам», — сказаў Макей.

Бакі абмеркавалі пытаньні двухбаковага парадку дня, у тым ліку сытуацыю ў Беларусі пасьля выбараў, падкрэсьлілі зацікаўленасьць у захаваньні сяброўскіх двухбаковых адносінаў, падтрыманьні высокай інтэнсіўнасьці кантактаў на розных узроўнях. На сустрэчы закранулі пытаньні ўзаемадзеяньня на міжнароднай арэне, супрацы ў рамках ААН, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Ці абмяркоўвалі на сустрэчы сытуацыю зь мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, не паведамляецца.

31 жніўня лідэра беларускіх каталікоў мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча не пусьцілі ў Беларусь, калі ён вяртаўся з Польшчы, нягледзячы на тое, што ён грамадзянін Беларусі. Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі атрымаў скаргу ад Кандрусевіча.

«Скарга разглядаецца, ці падрыхтаваны ўжо адказ, на гэты момант сказаць не магу. Паводле закону мы маем на гэта 15 дзён», — сказаў Свабодзе афіцыйны прадстаўнік Памежнага камітэту Антон Бычкоўскі.

Тлумачэньняў, на якой падставе дзейнічае забарона на ўезд грамадзяніну Беларусі ў сваю краіну, там па-ранейшаму няма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG