Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля Чырвонага касьцёла ў Менску сілавікі затрымалі некалькі жанчын

абноўлена

Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Акцыя пратэсту ля Чырвонага касьцёла

Увечары 11 верасьня ля Чырвонага касьцёла ў Менску сілавікі пачалі затрымліваць жанчын, паведамляе Tut.by.

Каля Чырвонага касьцёла на плошчы Незалежнасьці традыцыйна прайшла жаночая акцыя салідарнасьці: жанчыны выйшлі на плошчу з кветкамі і плякатамі. Яны паспрабавалі прайсьці ў касьцёл, але ўваход заблякавалі сілавікі ўчорных масках.

Жанчыны паспрабавалі зайсьці ўсярэдзіну, тады сілавікі сталі затрымліваць некаторых зь іх.

На відэа бачна, як прынамсі чатырох жанчын зацягнулі ў мікрааўтобус без апазнавальных знакаў. Жанчыны крычалі і спрабавалі супраціўляцца захопу. Журналістаў папрасілі адысьці.

За затрыманых жанчын паспрабавала заступіцца актывістка Ніна Багінская.

Крыху больш чым праз паўгадзіны ля касьцёла пачалася новая хваля затрыманьняў: сілавікі зноў накінуліся на жанчын, калі тыя заходзілі ў касьцёл. Адну пажылую жанчыну, якая прасіла не чапаць яе, бо яна калека, сілавікі груба схапілі, літаральна правалаклі па лесьвіцы і зацягнулі ў мікрааўтобус.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG