Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвядуць санкцыі супраць асобаў з атачэньня Лукашэнкі «ў найбліжэйшыя дні»


Стывэн Бігэн
Стывэн Бігэн

Злучаныя Штаты «ў найбліжэйшыя дні» ўвядуць санкцыі супраць асобаў з атачэньня Аляксандра Лукашэнкі і, магчыма, іншыя санкцыйныя захады. Пра гэта заявіў у пятніцу намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША Стывэн Бігэн.

Ён пацьвердзіў, што Злучаныя Штаты ня лічаць легітымным пераабраньне Лукашэнкі на пост прэзыдэнта 9 жніўня на выбарах, якія ў Вашынгтоне не прызналі ні свабоднымі, ні сумленнымі. Акрамя таго, ЗША рашуча асуджаюць гвалт уладаў Беларусі над удзельнікамі акцыяў пратэсту і прадстаўнікамі апазыцыі.

Бігэн не дэталізаваў санкцыяў, але сказаў, што ЗША абмяркоўваюць іх з Эўразьвязам. ЭЗ ужо падрыхтаваў санкцыйны сьпіс, аднак пакуль што ня ўвёў санкцыі ў дзеяньне ў сувязі з пазыцыяй Кіпру, які ўвязвае меры стасоўна афіцыйнага Менску з жорсткай пазыцыяй Эўразьвязу стасоўна Турэччыны.

У ЗША надалей дзейнічаюць ранейшыя санкцыі супраць 17 высокапастаўленых беларускіх прадстаўнікоў, уключна з Лукашэнкам. У санкцыйным сьпісе Эўразьвязу Лукашэнкі няма.

Бігэн зноў заявіў, што ЗША выступае за паўторныя, на гэты раз сумленныя і празрыстыя, выбары ў Беларусі. Ён таксама выказаў зьдзіўленьне падтрымкай, якую, паводле яго, Расея аказвае рэжыму Лукашэнкі. «Калі Крэмль будзе працягваць такую палітыку, ён рызыкуе тым, што беларускі народ, у якога няма ніякіх варожых пачуцьцяў да Расеі, пачне выступаць супраць Масквы», — сказаў ён.

Намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША заклікаў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на сустрэчы з Лукашэнкам у Маскве 14 верасьня падняць пытаньне аб вызваленьні палітвязьняў і спыненьні гвалту над удзельнікамі пратэстаў у Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG