Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэды замарожваюць скандальны праект дапамогі ў Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Швэдзкае агенцтва па садзейнічаньні разьвіцьцю Sida спыняе выплаты па праекце, які рэалізуецца швэдзкім інстытутам Рауля Валенбэрга ў Беларусі, паведамляе omvarlden.se.

34-ы дзень пратэстаў. «Беларуськалій» судзіцца са страйкамам​

За пяць гадоў швэды выплацілі па гэтым праекце амаль 4 мільёны даляраў. Замарожаная частка датычыць выданьня падручніка па правах чалавека для студэнтаў юрыдычных факультэтаў беларускіх ВНУ.

Раней гэта падручнік крытыкавалі швэдзкія праваабаронцы, заяўляўшы, што там маніпуляцыйна апісаныя злоўжываньні, учыненыя ўладай у Беларусі. Выданьне падручніка каштуе паўмільёна даляраў, што называлі завышанай цаной. Чаго датычыла рэшта праекту, Omvarlden не ўдакладніла.

Сама арганізацыя сьцьвярджае, што прыняць рашэньне аб замарожваньні фінансаваньня яе прымусілі выбары 9 жніўня і падзеі пасьля іх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG