Лінкі ўнівэрсальнага доступу

250 супрацоўнікаў PandaDoc ня могуць атрымаць заробак у сувязі з заблякаванымі рахункамі 


Сваякі і сябры затрыманых супрацоўнікаў PandaDoc
Сваякі і сябры затрыманых супрацоўнікаў PandaDoc

Заблякаваныя рахункі кампаніі PandaDoc. Там паведамілі, што гэта зьвязана з арыштам чатырох супрацоўнікаў, якіх абвінавачваюць у «крадзяжы» 107 тысяч рублёў.

«Мы ня можам выплаціць заробак больш як 250 супрацоўнікам, а таксама падаткі і адлічэньні ФСАН. Гэтыя сумы значна большыя за тыя, што фігуруюць у справе», — спасылаецца на кіраўніцтва інтэрнэт-рэсурс dev.by.

Такім чынам, заяўляюць у PandaDoc, створаны юрыдычны прэцэдэнт, які дазваляе прыйсьці ў любы офіс і арыштаваць супрацоўнікаў. Бо аналягічныя абвінавачаньні можна выставіць фактычна ўсім ІТ-кампаніям.

«Калі гаворка пра вяртаньне падатковых вылікаў па ПДВ, то вельмі складана ўявіць нават магчымасьць неправамернага вяртаньня, бо гэты працэс строга рэгулюецца дзяржавай», — канстатуюць у кампаніі.

Крымінальны перасьлед кампанія зьвязвае з прыватнай ініцыятывай сузаснавальнікаў Мікіты Мікада і Сяргея Барысюка ў зборы грошай для сілавікоў, якія вырашылі зьмяніць прафэсію. Але для арышту патрэбны былі іншыя прычыны. Па адной з вэрсій, гэтым магло стаць вяртаньне сумаў падатковых вылікаў па ПДВ.

Паводле іншай вэрсіі, справу маглі завесьці з-за рэалізацыі старой тэхнікі трэцім асобам. Такая магчымасьць у рэзыдэнтаў ПВТ зьявілася дзякуючы дэкрэту № 8. Па словах супрацоўнікаў PandaDoc, усё было зроблена ў адпаведнасьці з заканадаўствам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG