Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч заклікала ААН накіраваць у Беларусь маніторынгавую місію


Сьвятлана Алексіевіч перад допытам у Сьледчым камітэце Беларусі 26 жніўня 2020 году

Нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Сьвятлана Алексіевіч зьвярнулася да ААН з просьбай паслаць у Беларусь маніторынгавую місію.

Пра гэта гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным ёю ў суаўтарстве з кіраўніком Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэем Бастунцом і генэральным сакратаром міжнароднай арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў» Крыстофам Дэлюарам. Артыкул зьявіўся 10 верасьня на старонках францускай газэты Le Monde.

У артыкуле расказваецца пра апошнія рэпрэсіі ў дачыненьні да незалежных журналістаў і СМІ ў Беларусі.

«Мы заклікаем Генэральную Асамблею ААН накіраваць маніторынгавую місію, каб засьведчыць рэпрэсіі ў дачыненьні да журналістаў», — гаворыцца ў матэрыяле.

Яго аўтары таксама заклікалі Арганізацыю па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе «ўключыць свабоду друку ў сьпіс прыярытэтных тэм у рамках прапановы аб пасярэдніцтве ва ўрэгуляваньні крызісу».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG