Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфляцыя ў Беларусі з пачатку году склала 3,8%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Спажывецкія цэны ў жніўні ў параўнаньні зь ліпенем вырасьлі на 0,2%, адносна ўзроўню сьнежня 2019-га — на 3,8%

У параўнаньні са жніўнем 2019 году інфляцыя склала 5,6%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

У жніўні ў дачыненьні да ліпеня цэны на харчовыя тавары зьнізіліся на 0,6% (з пачатку году — вырасьлі на 2,5%), на нехарчовыя — вырасьлі на 0,9% (на 4,3%), на паслугі — вырасьлі на 0,6% (на 5,4%).

Паводле плянаў ураду і Нацбанку, інфляцыя ў 2020 годзе не павінна перавысіць 5%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG