Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У верасьні зноў ня будзе трансьляцый імшы з катэдральнага касьцёла, хоць тэхнічных праблем няма


Пробашч катэдральнай парафіі Найсьвяцейшага Імя Марыі ў Менску ксёндз Антоні Клімантовіч патлумачыў вернікам, чаму спыніліся радыётрансьляцыі сьвятой імшы па нядзелях.

Для многіх гэта адзіная магчымасьць узяць удзел у службе.

Як паведамляе Catholic.by, у верасьні радыётрансьляцый зноў ня будзе — іх няма ў эфіры, хоць у праграме па-ранейшаму пазначана перадача «Каталіцкая пропаведзь».

«Чаму няма імшы на радыё? Гэта адбываецца дакладна ня з нашай віны і не з тэхнічных прычынаў», — сказаў Антоні Клімантовіч. — Сьвятая імша па-ранейшаму цэлебруецца ў катэдры ў 8.15 кожную нядзелю, апаратура працуе спраўна і сыгнал ідзе, аднак трансьляцыі няма. Усе пытаньні — да кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі».

Кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі не даступнае для камэнтару з гэтай нагоды.

Раптоўнае спыненьне трансьляцый сьвятой імшы на радыё генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юры Касабуцкі расцаніў як факт перасьледу Касьцёла. Кульмінацыяй гэтага перасьледу стала тое, што беларускія памежнікі не пусьцілі на радзіму з Польшчы мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG