Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку асудзілі на 10 сутак на падставе фатаздымка ў сацсетках 

Галіна і Валерыя Ўласік
Галіна і Валерыя Ўласік

9 верасьня ў судзе Маскоўскага раёну Менска працягнулі разглядаць справу Валерыі Ўласік, дачкі рэдактаркі TUT.BY Галіны Ўласік.

Напярэдадні апэратыўнікі ў цывільным і масках прыйшлі ў кватэру сям’і зь ператрусам.

Валерыю Ўласік абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце 14 жніўня. Падставай паслужыў фатаздымак у сацсетках, дзе яна стаіць з кветкамі ў руках, а побач іншая дзяўчына з плякатам «Гэта краіна для жыцьця».

Уласік заявіла, што не прызнае сябе вінаватай. Кажа, праходзіла побач, убачыла дзяўчат з плякатам, сфатаграфавалася і пайшла далей.

Аднак судзьдзя Вольга Малашэнка прызначыла ёй 10 сутак арышту.

Раней былі падазрэньні, што Валерыя Ўласік можа быць фігуранткай справы аб масавых беспарадках, але ніякіх камэнтароў Сьледчы камітэт з гэтай нагоды не дае.

УЖЫВУЮ Месяц пратэстаў. Калесьнікава на Валадарскага. Ціханоўская ў Варшаве. Знака затрымалі. Ператрусы ў Каардынацыйнай радзе

XS
SM
MD
LG