Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі прэм’ер падарыў Ціханоўскай ключы ад «Беларускага дому» ў Варшаве. ВІДЭА

абноўлена

Poland - Sviatlana Cichaniuskaja and Mateusz Morawiecki, 09Aug2020

Прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі адкрыў сядзібу «Беларускага дому» у Варшаве. Будынак у прэстыжным раёне Варшавы Саска Кэмпа польскі ўрад перадаў на патрэбы беларускай грамадзкасьці ў выгнаньні.

У сустрэчы прымае ўдзел і былая кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская.

Падчас прамовы польскі прэм'ер заявіў, што неўзабаве будзе прадстаўлены эканамічны плян, які засьведчыць жаданьне Захаду дапамагчы Беларусі.

«Польшча — гэта адкрыты дом для ўсіх беларусаў, якім патрэбная дапамога. Польшча, адразу пасьля сфальсыфікаваных выбараў, заклікала сустрэцца Эўрапейскую Раду. Яна сустрэлася і выказала адназначнае меркаваньне: увесь Эўразьвяз падтрымлівае беларускі народ у ягоным імкненьні да жыцьця ў свабодзе і дэмакратыі. Неўзабаве мы прадставім эканамічны плян для беларускага народу і беларускай дзяржавы, які мае на мэце паказаць, што Эўропа адкрытая на Беларусь і беларускі народ». — сказаў Маравецкі.

Пазьней польскі прэм’ер перадаў Сьвятлане Ціханоўскай ключ ад «Беларускага дому». Ён запэўніў, што Польшча і Эўразьвяз падтрымаюць барацьбу беларусаў за свабоду і дэмакратыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG