Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За апошнія суткі ў Беларусі ад COVID-19 памерла 5 чалавек


Колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 73 208. Прырост 177 за апошнія суткі, 5 чалавек памерлі, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя.

Ведамства адзначае, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 ачуняла і выпісана 71 916 пацыентаў. Агулам праведзена 1 596 826 тэстаў на каранавірусную інфэкцыю.

Міністэрства аховы здароўя даўно не публікуе статыстыку захварэлых па абласьцях і Менску, а таксама хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Больш за чатыры месяцы не праводзяцца прэс-канфэрэнцыі на гэтую тэму.

Аляксандар Лукашэнка днямі на паседжаньні з чальцамі Савету бясьпекі адзначыў, што становішча ў Беларусі на фоне пандэміі значна лепшае, чым у іншых дзяржавах. Ён праанансаваў, што ў верасьні пачнуцца клінічныя выпрабаваньні расейскай вакцыны ад COVID-19.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG