Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 15 сутак арышту і штрафы. Суды над удзельнікамі акцый пратэсту 4-6 верасьня. Сьпіс


Ілюстрацыйнае фота. Затрыманьні падчас акцыі пратэсту ў Горадні 6 верасьня
Ілюстрацыйнае фота. Затрыманьні падчас акцыі пратэсту ў Горадні 6 верасьня

7 верасьня ў Менску і іншых гарадах Беларусі прайшлі суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту, якія адбываліся з 4 па 6 верасьня. Вынікі судоў зьбірае і публікуе праваабарончы цэнтар «Вясна» (сьпіс абнаўляецца).

На цяперашні момант праваабаронцам вядомыя наступныя прысуды:

Менск

  1. Белы Павал — 10 сутак арышту,
  2. Бусень Аляксандар — 8 сутак арышту,
  3. Гурыш Аляксандар — 10 сутак арышту,
  4. Джанчурын Арцём — 10 сутак арышту,
  5. Занін Канстанцін — 8 сутак арышту,
  6. Захарэвіч Наста — 7 сутак арышту,
  7. Зінавенка А. — 5 сутак арышту,
  8. Кузьміч Сяргей — 15 сутак арышту,
  9. Куніцкі А. — 8 сутак арышту,
  10. Мікуліч Мікалай — 15 сутак арышту,
  11. Нікалаенка Ўльяна — 10 сутак арышту,
  12. Нікіцюк Алеся — 7 сутак арышту,
  13. Прывалаў Д. — 15 сутак арышту,
  14. Пучыла Юры — 15 сутак арышту,
  15. Савіч Ільля — 10 сутак арышту,
  16. Сахарук Мацьвей — 10 сутак арышту,
  17. Саўчанка Сяргей — 8 сутак арышту,
  18. Сірэнка Д. — 7 сутак арышту,
  19. Цюрлік Р. — 8 сутак арышту,
  20. Цюрын Іван — 7 сутак арышту,
  21. Ціхамірава Марына — штраф 810 рублёў,
  22. Чурун В. — 10 сутак арышту,
  23. Чурылаў Р. — 7 сутак арышту.

Бялынічы

  • Лістраценка Ўладзіслаў — штраф 54 рублі,
  • Мяцеліца Яўгенія — штраф 540 рублёў.

Гомель

  • Багданаў Уладзіслаў — штраф 108 рублёў,
  • Бачурная Тацяна — штраф 810 рублёў,
  • Нарскіна Сьвятлана — штраф 675 рублёў.

Горадня

  • Анішчык Вадзім — штраф 324 рублі,
  • Мальчык Сяргей — штраф 135 рублі.

Магілёў

  • Шанцаў Уладзімер — штраф 810 рублёў.

Як паведаміла 7 верасьня Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, толькі ў нядзелю 6 верасьня па ўсёй краіне затрымалі 633 удзельнікаў масавых акцый. 363 чалавек пакінулі за кратамі да суду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG