Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі сябра Каардынацыйнай рады Вольгу Паўлаву і кіраўніцу «Экадому» Ірыну Сухій


«Марш адзінства» у Менску
«Марш адзінства» у Менску

Паводле праваабаронцаў «Вясны», у Менску 6 верасьня падчас Маршу адзінства затрымана больш за 100 чалавек.

Затрыманьні працягнуліся пасьля таго, як асноўная частка пратэстоўцаў адышла ад Палаца Незалежнасьці. Пачалося паляваньне на асобных удзельнікаў акцыі. Таму колькасьць будзе расьці.

Прыкладна 30 пратэстоўцаў схапілі амапаўцы ў Берасьці. Таксама затрымлівалі людзей у Віцебску, Горадні, Баранавічах ды іншых гарадах.

У Магілёве быў затрыманы журналіст БелаПАН Алесь Асіпцоў, якога пасьля праверкі дакумэнтаў у Ленінскім РАУС выпусьцілі. Яшчэ аднаго журналіста затрымалі ў Менску — гэта карэспандэнт «Радыё Рацыя» Арцём Сізінцаў.

Таксама затрымалі сябра Каардынацыйнай рады Вольгу Паўлаву і кіраўніцу «Экадому» Ірыну Сухій.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG