Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыя Калесьнікава ўзяла ўдзел у Маршы адзінства ў Менску, зноў падыходзіла да кардону сілавікоў


Марыя Калесьнікава. Архіўнае фота.
Марыя Калесьнікава. Архіўнае фота.

У інтэрвію Свабодзе сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава ацаніла колькасьць удзельнікаў дэманстрацыі як «беспрэцэдэнтна вялікую».

«Нягледзячы на дождж і ціск уладаў, нягледзячы на рэпрэсіі, людзей выйшла значна больш, чым у мінулую нядзелю, я вельмі ўсьцешаная гэтым. Я перакананая, што пратэсты працягнуцца да перамогі», — сказала яна.

Марыя Калесьнікава паведаміла, што, як і ў мінулую нядзелю, сёньня зноў падыходзіла да сілавікоў у кардоне ля рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі, паказвала ім знак сэрца і казала, што любоў пераможа страх.

«Наша тройка — я, Вераніка Цапкала і Сьвятлана Ціханоўская — не распадаецца. Мы як ніколі разам і змагаемся за перамогу разам»,— сказала Марыя Калесьнікава людзям у калёне пратэстоўцаў, якія горача яе віталі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG