Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка правёў перамовы ў Вільні, сустрэўся з уладамі Літвы і беларускай дыяспарай


Павал Латушка. 26 жніўня 2020 году.
Павал Латушка. 26 жніўня 2020 году.

«Літва зь Беларусьсю! Літва падтрымае перамены ў нашай краіне», — заявіў сябар прэзыдыюму Каардынацыйнай Павал Латушка па выніках сваіх сустрэч у Вільні.

Як паведаміў Павал Латушка ў сваім тэлеграм-канале, у ходзе сустрэч у Вільні з прадстаўнікамі выканаўчай і парлямэнцкай уладаў Літвы былі абмеркаваныя магчымыя варыянты выхаду з крызіснай сытуацыі ў Беларусі.

«Перадусім гаворка ішла аб неабходнасьці запусьціць трэкі дыялёгу: Расея — беларускае грамадзтва і важнасьці пачатку дыялёгу Эўрапейскі Зьвяз — дзейная ўлада як варыянту выхаду з сытуацыі.

Таксама абмеркаваныя пытаньні магчымасьці вызначыць міжнародную адвакацкую кампанію, якая б занялася аналізам фактаў зьдзяйсьненьня шматлікіх злачынстваў супраць грамадзян Беларусі прадстаўнікамі часткі сілавога блёку нашай краіны для далейшага прыцягненьня да адказнасьці.

Былі таксама абмеркаваныя падыходы Эўрапейскага Зьвязу з боку магчымых пэрспэктываў падтрымкі дэмакратычнай дзяржавы Рэспублікі Беларусі фінансавымі інструмэнтамі, інструмэнтамі ў рамках гандлёвай палітыкі ЭЗ стасоўна Беларусі, спрашчэньні працэдураў уезду грамадзян Рэспублікі Беларусі на тэрыторыю Эўрапейскага Зьвязу».

Паводле Латушкі, усе гэтыя пытаньні абмеркаваныя для далейшага разгляду ў рамках інстытутаў Эўрапейскага Зьвязу.

«З боку ўладаў Літвы ёсьць адназначнае разуменьне таго, што сёньняшняя ўлада Беларусі становіцца нелегітымнай і далейшае ажыцьцяўленьне кантактаў на найвышэйшым узроўні ня будзе таксама магчымым, як і вядзеньне кантактаў на іншых высокіх дзяржаўных пасадах», — гэта стварае прэцэдэнтную сытуацыю ў міжнародных адносінах.

Сустрэўся Павал Латушка і з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Літве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG