Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні студэнтаў на плошчы Якуба Коласа ў Менску. 5 верасьня.
Затрыманьні студэнтаў на плошчы Якуба Коласа ў Менску. 5 верасьня.

28 дзень пратэстаў. Акцыя салідарнасьці студэнтаў, маршы жанчын у белым і чорным. АБНАЎЛЯЕЦЦА

Што адбываецца ў Беларусі на 28-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.

17:10 5.9.2020

Каля 30 чалавек затрымалі ў суботу ў Менску за ўдзел у акцыях пратэсту

За ўдзел у несанкцыянаваных акцыях у Менску ўжо затрымалі каля 30 чалавек, паведаміў Інтэрфакс-Захад з спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ГУУС Менгарвыканкаму Натальлю Ганусевіч. «Усе гэтыя грамадзяне дэманстравалі недзяржаўную сымболіку, выкрыквалі лёзунгі. Міліцыя на гэта рэагавала», — сказала Ганусевіч.

17:01 5.9.2020

Марш у Гомлі

16:50 5.9.2020

У «Жаночым маршы» ў Менску ўдзельнічаюць каля 10 тысяч чалавек

«Жаночы марш» рушыць у бок плошчы Незалежнасьці. Жанчыны занялі палову праспэкта з боку ГУМа, па другой частцы рухаюцца аўтамабілі.

Насупраць ГУМа некалькі аўтамабіляў ДПС з уключанымі мігалкамі заяжджаюць у натоўп, выштурхоўваючы людзей на ходнікі. Амаль усе жанчыны ўжо перайшлі на ходнікі.

Журналісты ацэньваюць колькасьць удзельніц у 10 тысяч.

16:38 5.9.2020

У Менску затрымалі журналістаў «Белсату» і «Зялёнага парталу»

У Менску каля будынку на Незалежнасьці, 27 затрымалі апэратара тэлеканалу «Белсат» Максіма Калітоўскага, журналістку «Белсату» Алену Дубовік, а таксама некалькіх хлопцаў. Жанчыны спрабавалі іх адбіць, але не ўдалося.

А 17-й гадзіне стала вядома, што затрымалі журналістку «Зялёнага парталу» Насту Захарэвіч, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Падчас шэсьця да журналістаў падыходзяць міліцыянты, правяраюць акрэдытацыі.

«Жаночы марш» тым часам ужо на Кастрычніцкай плошчы. Жанчыны выйшлі на праезную частку на горцы да Кастрычніцкай плошчы і ідуць па праспэкце Незалежнасьці.

16:26 5.9.2020

«Жаночы марш» ідзе па праспэкце Незалежнасьці

Калёна «Жаночага маршу» ў Менску прайшла праз плошчу Перамогі, рушыла ў бок Кастрычніцкай плошчы па праспэкце Незалежнасьці. ДПС перакрыла рух па праспэкце на адрэзку ад вуліцы Янкі Купалы да плошчы Перамогі. Калёна ідзе па ходніках.

16:18 5.9.2020

Вольга Кавалькова зьехала ў Польшчу

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова паехала ў Польшчу пасьля вызваленьня з «сутак», пацьвердзіў прэс-сакратар Рады Антон Раднянкоў.

16:17 5.9.2020

«Ваш зварот далучаны да крымінальнай справы». Сьледчы камітэт адказаў Каардынацыйнай радзе на прапанову сустрэцца

Каардынацыйная рада зьвярнулася ў Сьледчы камітэт з прапановай правесьці сустрэчу, каб абмеркаваць узбуджэньне крымінальных спраў па фактах гвалту.

Сьледчы камітэт адказаў, што зварот Кансультацыйнай рады далучылі да крымінальнай справы супраць самой рады, абмеркаваньне з прадстаўнікамі рады чаго-кольвек «немэтазгоднае». Цалкам чытайце па спасылцы.

16:04 5.9.2020

Калёна «Жаночага маршу» ў Менску злучылася з групай жанчын на плошчы Перамогі

Калёна «Жаночага маршу» дайшла да скрыжаваньня Машэрава і праспэкта Незалежнасьці. Рух на праспэкце не перакрыты, калёна рухаецца па ходніках, спыняецца на сьвятлафорах.

На плошчы Перамогі калёна злучылася зь іншай групай жанчын. На ўсіх вуліцах, якія выходзяць на плошчу, стаяць мікрааўтобусы з танаваным шклом. Уваход на саму Плошчу да манумэнта Перамогі перакрыты.

Міліцыянты папярэджваюць журналістаў, што тыя мусяць знаходзіцца на адлегласьці ад падзеі. Гэтыя папярэджаньні здымаюць на відэакамэру.

15:46 5.9.2020

Як жыхары менскага дому не даюць зьняць бела-чырвона-белы сьцяг

15:38 5.9.2020

«Ланцуг салідарнасьці» і марш у Горадні

Каля 50 чалавек сталі ў ланцуг салідарнасьці каля гандлёвага цэнтру Old City у Горадні, а потым рушылі маршам па горадзе. Яны пратэстуюць супраць гвалту, асабліва ў дачыненьні да студэнтаў, школьнікаў, дзяцей.

Яны трымаюць бел-чырвона-белыя сьцягі, балёнікі, белыя кветкі, плякаты «Рукі прэч ад дзяцей». Скандуюць «Жыве Беларусь», «Мы гуляем», «Гэта наш горад». Міліцыя папярэджвае, што мерапрыемства несанкцыянаванае.

15:33 5.9.2020

Менск: «Жаночы марш» пачаўся

Калёна «Жаночага маршу» рушыла з Камароўкі ў бок плошчы Якуба Коласа. У ёй каля 3 тысяч чалавек.

15:28 5.9.2020

Расейскі актор Іван Ургант стварыў пародыю на Лукашэнку з аўтаматам. ВІДЭА

У першым выпуску новага сэзону перадачы «Вячэрні Ўргант» на першым расейскім фэдэральным тэлеканале яе вядоўца Іван Ургант выступіў з пародыяй на Аляксандра Лукашэнку.

15:16 5.9.2020

На Камароўцы сабралося ўжо некалькі тысяч жанчын

15:14 5.9.2020

Кіраўнік МЗС Нямеччыны: Калі Лукашэнка не адрэагуе на патрабаваньні Эўразьвязу, то санкцыі супраць Менску пашырацца

Пра гэта 5 верасьня заявіў міністар замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас.

«Як Эўразьвяз, мы не прызнаем выбары [у Беларусі] і прынялі рашэньне аб санкцыях. Цяпер мы гэта рэалізуем. Калі Лукашэнка не адрэагуе, будуць дадатковыя санкцыі», – сказаў Маас выданьню Bild am Sonntag.

15:12 5.9.2020

У Горадні Сяргея Мальчыка, колішняга лідэра гарадзкой арганізацыі БНФ, асудзілі на 7 дзён арышту за ўдзел у «несанкцыянаваным мерапрыемстве» (артыкул 23.34 КаАП РБ) — «Маршы незалежнасьці» 30 жніўня

15:11 5.9.2020

Дзе Масква і дзе рэпутацыя. Знаткевіч пярэчыць Шрайбану

Арцём Шрайбман піша, што апублікаваныя на тэлеканале АНТ «перахопленыя размовы паміж Бэрлінам і Варшавай» нібыта прымушаюць «крывіцца ад сораму» расейскіх сяброў Лукашэнкі. Зь ім не пагаджаецца Аляксей Знаткевіч:

«Шрайбман робіць выснову, што Масква ня будзе дамагацца ад Лукашэнкі доўгатэрміновых саступак, бо іх выкананьне трымаецца толькі на рэпутацыі ўладаў, а ўлады Беларусі „цалкам паглыбіліся ў сьвет пост-праўды“.

Пры гэтым чамусьці застаецца па-за ўвагай наколькі глыбока ў гэтым сьвеце жыве сама Расея. І калі нейкія ацэнкі падзеяў у расейскіх дзяржаўных СМІ і з боку расейскіх палітыкаў больш-менш адпавядаюць рэчаіснасьці, дык гэта найперш выклікана палітычнай мэтазгоднасьцю.

Тое, чаго Расея будзе дамагацца ад Лукашэнкі, будзе найперш залежаць ад расейскага разуменьня і адчуваньня, наколькі ён здольны кантраляваць Беларусь і наколькі Расея здольная кантраляваць яго самога і ягонае атачэньне. І толькі ў дзясятую чаргу — ад рэпутацыі ўладаў Беларусі дзе б тое ні было».

15:05 5.9.2020

Менск: на Камароўцы зьявіліся ЛГБТ-актывісты, жанчыны зьбіраюцца на «Жаночы марш»

На Камароўцы на «Жаночы марш» сабралася ўжо некалькі тысяч жанчын. Яны трымаюць сьцягі розных краін. Падышлі тры міліцыянты, папярэджваюць, што акцыя несанкцыянаваная. Жанчыны крычаць «Ганьба».

На Камароўцы зьявілася калёна з прыкладна дзесяці ЛГБТ-актывістаў, яны далучыліся да ўдзельніц жаночага маршу. У іх вясёлкавыя сьцягі, банэры. На адным напісана «Каждый охотник желает знать, когда посадят Лукашенко».

Некалькі міліцэйскіх аўтобусаў перамяшчаюцца ў раёне плошчы Якуба Коласа.

За апошні час у раёне плошчы Якуба Коласа затрымалі каля 20 чалавек — перадае карэспандэнт Свабоды.

14:40 5.9.2020

Да жылога комплексу «Каскад» прыехала аўтавышка з аўтазакам здымаць сьцягі

14:32 5.9.2020

На плошчы Якуба Коласа затрымалі юнакоў

Трох хлапцоў затрымалі, выцягнуўшы з калёны каля крамы «Лянок» на праспэкце Незалежнасьці.

14:14 5.9.2020

Загрузіць яшчэ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

XS
SM
MD
LG